Раніцай 10 кастрычніка ў цэнтры Кіева прагрымелі выбухі. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале мэр горада Віталь Клічко.
Па яго словах, выбухі прагучалі ў Шаўчэнскаўскім раёне ўкраінскай сталіцы.
Як паведаміла «Суспільне» дарадца Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Святлана Вадалага, у выніку выбухаў ёсць параненыя і загінуўшыя. Інфармацыя ўдакладняецца.
Comments are closed.