Loading

Прадстаўнікі «Рабочага Руха» наведалі ваяроў Палка Каліноўскага. Пасля чаго каманда руха разам з чальцамі BELPOL сустрэлася з шэрагам украінскіх палітыкаў.

Пра паездку ва Украіну, «каліноўцаў», а таксама пра супрацоўнікаў беларусага КДБ у ААН, у эфіры радыё Ўнэт распавёў лідар «Рабочага Руха» Юрый Рававы.

Сцісла ў размове:

  • У «Рабочы Рух» часта звяртаюцца людзі, якія засталіся ў Беларусі і якіх складана назваць «мірнымі коцікамі». Яны дасылалі нам інфармацыю, якая мусіла зацікавіць «каліноўцаў». Таму адной з галоўных мэтаў нашай паездкі была перадача важных звестак для беларускіх ваяроў ва Украіне.
  • «Рабочы Рух» у добрых стасунках з BELPOL. Падкрэслю, з BELPOL здаровага чалавека, без Азарава. У нас ёсць узаемны давер, мы бачылі адзін аднаго ў справе, таму і вырашылі паехаць ва Украіну разам.
  • У чэрвені ў Жэневе прайшла канферэнцыя Міжнароднай арганізацыі працы. На ёй было вырашана прымяніць да Беларусі 33-ці параграф статуту МАП. Гэта азначае, што краінам-чальцам арганізацыі рэкамендуюць увесці шэраг санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Дык вось «Рабочы рух» выпрацоўвае для розных краін адмысловыя варыянты ціску на афіцыйны Мінск. І тут важна, каб пацярпеў менавіта рэжым, а не рабочыя.
  • Мы змаглі раскрыць супрацоўніка КДБ, які ўваходзіць у беларускую дыпламатычную місію ў ААН. Гэта першы сакратар пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе Яўген Ляднёў. Менавіта ён кансультаваў беларускіх дыпламатаў падчас перамоваў на апошняй канферэнцыі МАП. Цяпер заходнія чыноўнікі ведаюць, што гэта за асоба і трымаюцца асцярожна побач з ім.

Comments are closed.