Loading

Беларусам, якія жывуць у Польшчы і засталіся без пашпарта па тых ці іншых прычынах, стала прасцей атрымаць праязны дакумент іншаземца. З 1 ліпеня пачалі дзейнічаць адпаведныя папраўкі ў польскае заканадаўства. Пра вопыт атрымання гэтага дакумента радыё Ўнэт расказаў беларускі актывіст Ігар.

— Я атрымаў праязны дакумент іншаземца, калі ў мяне ўжо была міжнародная абарона, а беларускі пашпарт скончыўся. У канцы кастрычніка я хацеў выехаць і ўспомніў, што для перамяшчэння за межы краіны пражывання патрэбны пашпарт. Ты не можаш перасоўвацца без яго, а альтэрнатыва ў Польшчы – польскі праязны дакумент. Мы планавалі з’язджаць ва Украіну ў канцы года. Я падаўся і за месяц мне яго зрабілі. 250 ці 260 злотых, не памятаю дакладна, колькі заплаціў. Толькі адзінае, што бегаў тры разы. Мяне выклікалі штораз, усё бракавала дакументаў. Выклікалі: «Трэба яшчэ гэта». Прывозіш – «Трэба яшчэ вось гэта». Дакладна памятаю, што прасілі пацверджанне таго, што я рэпрэсаваны. Прывозіў я копію з Маскоўскага суда, што там мяне судзілі. Ну і позва ў мяне была ў Беларусі. У пісьмовым выглядзе мне дасылалі, выклікалі ў Следчы камітэт. У якасці сведкі, вядома. Падача дакументаў заняла літаральна месяц, як яны і казалі – да трыццаці дзён. І з самага першага разу, адразу як я прынёс дакументы, і пайшоў адлік. Мне ўдалося з гэтым дакументам ва Украіну зʼездзіць. То бок, атрымліваецца мне там нават не ставілася ніякая ўкраінская віза.

Comments are closed.