Loading

«10 гадоў таму мы пачалі новую старонку змагання. 10 гадоў таму ўкраінцы правялі свой першы контрнаступ. Супраць беззаконня, спробы пазбавіць нас еўрапейскай будучыні. Супраць нашай няволі». Такімі словамі Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з дзясятай гадавінай Рэвалюцыю Годнасці.

21 лістапада 2013 у Кіеве пачаліся пратэсты. У гэты дзень на Майдан Незалежнасці выйшлі пераважна маладыя людзі, якія выступалі за еўрапейскую будучыню Украіны. Моладзь пратэставала супраць таго, што ўлады вырашылі не падпісваць пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС.

Еўрамайдан працягваўся тры месяцы пакуль з краіны не збег тагачасны прэзідэнт Віктар Януковіч. Падчас пратэстаў у сутычках з сілавікамі загінула 107 актывістаў, сярод іх быў беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Пра Рэвалюцыю Годнасці і яе ўплыў на будучыню Украіны, паразмаўлялі з украінскай журналісткай Таццянай Іваньскай і карэспандэнтам «Белсату» Аляксандрам Баразенкам, які працаваў у Кіеве падчас Еўрамайдану.

Сцісла ў размове:

  • Рэвалюцыя Годнасці – гэта знак і доказ усяму свету, што ўкраінцы гатовы праліваць кроў за сваю свабоду. Мы пакаралі, што не проста хочам незалежнасці і дэмакратыі, мы паміралі за свае каштоўнасці.
  • У мяне не было разумення колькі будзе працягвацца пратэст. Я выйшла, бо ў мяне балела. Мне хацелася разам з усімі крычаць і гнаць Януковіча з краіны. Было адчуванне, што мяне кінулі. Кінулі на будучыню маіх дзяцей у маёй краіне.
  • Калі б 30 лістапада сілавікі не збілі студэнтаў, рэвалюцыі магло б не быць. Але пасля таго, як беркутаўцы зачысцілі Майдан ад моладзі, народ не мог гэтага дараваць. Старэйшыя людзі казалі, што не дазволяць біць дзяцей.
  • Мяне здзівіў узровень самаарганізацыі ўкраінцаў. Для чалавека з Беларусі гэта быў проста космас. Самаабарона, медыцына, валанцёрства – усё на вышэйшым узроўні. Ты прыходзіш на імправізаваную кухню і бачыш наколькі ў іх усё раскладзена па палічках, калі кожны ведае, што рабіць.
  • Было страшна. Я бачыў як чалавек падняў чужы тэлефон і сказаў суразмоўцу, што яго ўласнік памёр. Пасля гэтага я пратрымаўся яшчэ хвілін дваццаць. Перайшоў на іншы бок вуліцы і тут мяне накрыла.

Comments are closed.