Loading

Выстава «З Україною в серці», прысвечаная беларусам, якія загінулі за Украіну, ужо пабывала ў некалькіх гарадах Украіны. Цяпер яна пройдзе ў сталіцы Літвы – Вільні. Прычым, у будынку Літоўскага Сейму. Распавядае арганізатар выставы, кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

— Дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» з 7 па 14 чэрвеня правядзе выставу «З Україною в серці» у Літве ў Вільні. Выстава пройдзе ў візіт-цэнтры Сейма Літоўскай Рэспублікі. Экспазіцыя прысвечаная беларускім героям, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе супраць расійскай імперыі, і тым, хто працягвае гэтую барацьбу.

На выставе будуць партрэты загінулых ва Украіне беларускіх герояў, гісторыі іх жыцця і подзвігу. Падчас адкрыцця пакажуць відэаматэрыялы, дзе беларускія героі распавядаюць пра тое, чаму яны прыехалі ва Украіну і чаму яны ўступілі ў шэрагі Узброеных Сілаў Украіны. Таксама ў цырымоніі адкрыцця выставы прымуць удзел родныя і блізкія загінулых, а таксама пабрацімы, якія разам ваявалі з беларускімі героямі.

На выставу будуць запрошаныя афіцыйныя асобы, літоўскія дэпутаты, прадстаўнікі розных беларускіх арганізацыяў. Спадзяюся, што будуць прадстаўнікі ўсіх беларускіх дэмсіл, якія зараз знаходзяцца ў Вільні. Таксама я спадзяюся, што разам з намі прыедуць прадстаўнікі Бучанскай адміністрацыі, таму што юрыдычны адрас музея знаходзіцца ў Бучы. Я ім вельмі ўдзячны, таму што яны паслалі афіцыйны зварот як на сакратарыят літоўскага Сейма, так і літоўскаму паслу ва Украіне, каб яны дапамаглі і паспрыялі правядзенню гэтай выставы.

Гэтую выставу ўжо раней пабачылі ў Львове, Кіеве. Нядаўна мы вярнуліся з экспазіцыяй з Дняпра і Запарожжа.

Цырымонія адкрыцця выставы адбудзецца 7 чэрвеня ў 14.00 у візіт-цэнтры Сейма Літоўскай Рэспублікі на адрасе Вільня, праспект Гедыміна, 60.

Цалкам размову з Аляксеем Францкевічам слухайце ў плэеры ніжэй:

Comments are closed.