Loading

У Варшаве 1 ліпеня, пройдзе валейбольны фестываль «Сяброўства», які арганізуе дабрачынны фонд Veritum. Уваход на фестываль бясплатны, а кожнае ахвяраванне, паводле слоў арганізатараў, будзе накіравана ў дабрачынны фонд, які дапамагае дзецям і сем’ям. Як кажа кіраўнік фонду, Мікалай Васільковіч, мерапрыемства арыентавана на беларускія, украінскія і польскія сем’і і адна з галоўных мэт – усталяваць добрасуседскія адносіны паміж нашымі народамі.

«Канцэпцыя заключаецца ў тым, каб знакамітыя беларускія і ўкраінскія спартоўцы ўзялі шэфства над пэўнай колькасцю дзяцей і дзеці цудоўна сябе адчувалі ў спартовых лагерах, якія мы, фонд Veritum, адкрыем па ўсёй Польшчы, а ў будучыні і па ўсёй Еўропе. Будуць арганізаваны спартовыя лагеры. Мы ў кантакце з кіраўнікамі некалькіх ваяводстваў тут, у Польшчы, і будзем арганізоўваць мерапрыемствы для дзяцей».

Арганізатары запрашаюць усіх ахвочых далучыцца да фестывалю. Таксама яны абяцаюць у хуткім часе пачаць штотыднёвыя акцыі для дзетак. Падрабязнасці шукайце тут.

А калі вам патрэбна дапамога, звязацца з фондам можна праз сайт veritumfoundation.com ці наўпрост па адрасе: Warszawa, ul. Srebna 16.

Comments are closed.