Loading

Ва Украіне заснавалі бот для дапамогі ў легалізацыі беларусаў у гэтай краіне. Беларусы, якія сутыкнуліся з праблемамі падчас атрымання дакументаў, могуць цяпер звярнуцца да бота і праз яго атрымаць патрэбную дапамогу і кансультацыі. Пра ініцыятыву распавяла Вольга – каардынатарка каманды, якая стварыла бот.

Бот зроблены ў рамках праграмы «Падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў» Адукацыйнага Дома правоў чалавека ў Чарнігаве. Гэта тэлеграм-бот, які можа зарыентаваць беларуса, які жыве ва Украіне, у пытаннях легалізацыі. Зараз там распрацаваны від на жыхарства, парадак абскарджвання адмовы ў відзе на жыхарства і парадак атрымання абароны ўцекачам. Мы плануем яшчэ распрацаваць інструкцыі ў разблакаванні картак,  працягу пашпарта ці яго замене.

Я чытала тое, як праходзіць той ці іншы працэс легалізацыі, тое, што праходзіла сама, апісала на ўласным вопыце. Таксама я размаўляла з людзьмі, які сутыкаліся з тымі ці іншымі пытаннямі, і брала ў аснову бота рэальныя кейсы. Пасля таго, як была сабрана інфармацыя, я аддала гэта юрысту. Юрыст пабачыў нейкія памылкі і выправіў тое, што было недакладна. Гэта мы зрабілі, каб пазбегнуць тых выпадкаў, калі заканадаўства мае нейкія «дзіркі» ці нейкія пытанні. 

Я знайшла юрыста, які працуе з беларусамі ва Украіне, які мае практыку і мае пэўны досвед працы з міграцыйнай службай. Ён расказаў, як гэта працуе ў рэальнасці. Таму што тут ва ўмовах вайны бывае так, што ў законе напісана адно, але практычна выходзіць нейкі іншы парадак ці нейкія нюансы, якія трэба ведаць. Напрыклад, перад падачай дакументаў на абарону ўцекача, трэба зрабіць ІНП, таму што дакументы могуць быць у міграцыйнай службе каля года, некалькі месяцаў і, калі не зрабіць ІНП перад гэтым, могуць быць пытанні з нейкімі працэдурамі банкаўскімі. 

У боце інфармацыя сабрана па раздзелах, і чытач абірае раздзел, які яго цікавіць, у гэтым раздзеле таксама выбірае тое, што яго цікавіць. Можа праглядаць усю інфармацыю, ці, адпаведна, тое, што яму трэба. Таксама ёсць дзве формы на атрыманне кансультацыі ад  Free Belarus Center – ён вядзе бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для беларусаў. То бок, калі чалавеку недастаткова інфармацыі, якая ёсць у боце на дадзены момант, можна атрымаць кансультацыю ў праваабарончым цэнтры. Таксама размешчаны лінк на форму, дзе можна паведаміць пра дыскрымінацыю беларусаў. Калі сутыкаецеся з нейкімі цяжкасцямі, таксама можна гэта зрабіць, каб праваабарончая арганізацыя зафіксавала гэта і магла ў будучыні працаваць з гэтымі кейсамі. 

Цалкам расповед Вольгі слухайце ў плэеры ніжэй: 

 

Comments are closed.