Loading

Шляхам супольнай малітвы беларусы-каталікі выправіліся ўжо другі раз. З Варшавы вернікі спачатку рушылі ў Кодэнь, а завяршылі свой шлях на Падляшшы, у Кастамлотах. За тыдзень яны прайшлі больш за 200 кіламетраў. У дарозе маліліся, размаўлялі, дыскутавалі разам з духоўным кіраўніком паломніцтва ксяндзом Вячаславам Барком, спявалі песні і абавязкова жартавалі: «Без гэтага ніяк!».

Ночылі паломнікі ў намётах, спыняліся ў мясцовых палякаў – яны з захапленнем сустракалі беларускую пілігрымку, у якой было нямала людзей з цяжкім лёсам: гэта і былыя палітзняволеныя, і тыя, хто не можа вярнуцца дадому на Беларусь. Ішла з паломнікамі і пара маладых людзей, якія ў канцы пілігрымкі пабраліся шлюбам!

Крыніца: facebook.com/catholicbypl.warszawa

Якая галоўная мэта гэтага шляху? Як пераадолець штодзённае змаганне з уласным характарам, сімвалам якога з’яўляюцца сотні пройдзеных кіламетраў? І што адчувае чалавек у тым месцы, куды ён імкнуўся? На гэтыя пытанні ў нашым эфіры адказалі арганізатар пілігрымкі Арцём Ткачук і ўдзельнік паломніцтва Маріуш Каліціньскі. Запрашаем паслухаць аўдыёзапіс размовы.

Comments are closed.