Loading

Паўтара месяца таму беларуска Арына Піянташка адкрыла ў Варшаве шматфункцыянальную публічную прастору. Uruswati – не толькі касметалагічная студыя, а і прастора творчых сустрэч, знаёмстваў, кінапраглядаў, псіхалагічных майстар-класаў, заняткаў замежнымі мовамі, йогай і тэатрам. Мы паразмаўлялі з Арынай пра натхненне для новых праектаў, супрацу са Святланай Зелянкоўскай і розніцу вядзення бізнесу ў Беларусі і Польшчы.

Адзін са значных праектаў прасторы – гэта Школа акцёрскага майстэрства Святланы Зелянкоўскай. 4 снежня на Wilanowska 7 адбылося адкрыццё адукацыйнага курса, на якім гурт Belarusian Truestory, сваім акустычным выступам стварыў утульную і святочную атмасферу. Серыя заняткаў з вядомай беларускай актрысай разлічана на дарослых, на тых, хто хацеў бы адчуваць сябе больш свабодна і ўпэўнена.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от URUSWATI (@uruswati22)

Акрамя курса акторскага майстэрства ў Uruswati праводзяць і разнастайныя культурна-адукацыйныя сустрэчы. Напрыклад, адбыліся паказы розных аўтарскіх фільмаў, а да канца снежня плануецца шэраг творчых спатканняў.

9 снежня пройдзе сустрэча з польскай журналісткай Арлетай Бойке. Яна актыўна асвятляла антыпуцінскія пратэсты ў Расіі, пратэсты на кіеўскім Майдане ў 2014 годзе і вайну ва Украіне. Таксама Арлета Бойке з’яўляецца суаўтаркай кнігі «Партызаны. Журналісты пад прыцэлам Лукашэнкі».

Адна з задач прасторы Uruswati пазнаёміць беларусаў Варшавы з таленавітымі дзеячамі ў розных сферах. 17 снежня пройдзе сустрэча з беларускім рэжысёрам дакументальнага кіно Максімам Шведам. Адной з самых рэзанансных яго стужак стаў фільм «Чыстае мастацтва» — пра творчасць мастака-абстракцыяніста Захара Кудзіна.

Што тычыцца камерцыйных напрамкаў працы студыі, то гэта, безумоўна, касметалогія, у галіне якой Арына Піянташка з’яўляецца вопытным прафесіяналам. Арына адзначае, што пры адкрыцці бізнеса, як у Беларусі, так і ў Польшчы, ёсць свае бюракратычныя пытанні. Але незалежна ад краіны, паўсюль трэба працаваць, каб быць паспяховым.

Больш пра прыгажосць, здароўе і планы прасторы Uruswati слухайце ў размове з Арынай Піянташка ў плэеры ніжэй.

 

Падпісвайцеся на наш тэлеграм t.me/radiounetfm

Comments are closed.