Loading

Новая ініцыятыва дапаможа шматдзетным сем’ям, інвалідам, але перш за ўсё пенсіянерам. Людзі сталага веку не адчуваюць сябе ў бяспецы і дапускаюць, што ўвогуле могуць застацца без пенсій праз усё новыя рашэнні рэжыму Лукашэнкі, кажа адзін з арганізатараў ініцыятывы Аляксандар Івачоў.

«Гэта вельмі сур’ёзная праблема і самім нам у рамках структуры такой невялікай грамадзянскай супольнасці, якая зараджаецца, самім нам не справіцца. Трэба фарсіраваць гэтыя падзеі ў тым плане, што мы павінны сфармуляваць запыт да штаба Ціханоўскай, каб яны маглі ініцыяваць прыняцце пэўных заканадаўчых дакументаў на ўзроўні Сейма па падтрымцы беларусаў, вымушаных пакінуць Радзіму, у плане пенсійнага забеспячэння. Таму што тыя запыты, якія на сённяшні дзень робіць ZUS наконт беларусаў, што падаюць дакументы на атрыманне мінімальнай польскай пенсіі, яны іх высылаюць дзяржаўным органам беларускім. Тым самым «свецяць» нашых грамадзян, якім у пэўны момант могуць адмовіць у атрыманні пенсій у Беларусі».

Аляксандар Івачоў

Але ж гэта не адзіная тэма, якая хвалюе пенсіянераў за мяжой. Большасць пытанняў тычылася праблемаў арганізацыі сталага пражывання ў самой Польшчы. Напрыклад, высветлілася, што далёка не ўсе беларусы, нават тыя, хто ўжо даволі даўно пераехаў у Польшчу, ведаюць пра грашовую дапамогу, на якую яны маюць права прэтэндаваць. Навіной для людзей стала магчымасць атрымаць уласнае жыллё ў Польшчы, прычым бясплатна, пры выкананні пэўных умоў. Галоўнае, што цяпер у беларускіх пенсіянераў ствараецца адмысловая платформа, на якой яны могуць падзяліцца сваім досведам. Як адзначае спадар Івачоў, менавіта гэта і ёсць галоўная мэта ініцыятывы – не проста дапамагаць усім жадаючым, а даць людзям магчымасць дапамагчы адно аднаму.

«Ключавое слова ў нашай ініцыятыве – гэта ўзаемадапамога, інтэграцыйная ўзаемадапамога. Таму што мы разлічваем працаваць не па прынцыпе «прыходзьце да нас, мы вам дапаможам». Мы збіраемся, дапамагаем адно аднаму, дзелімся інфармацыяй. Кожны чалавек, які прыехаў год-два-тры таму, прайшоў свае шляхі інтэграцыі ў польскае грамадства. Хтосьці рабіў памылкі, у кагосьці былі паспяховыя кейсы, прыклады, нейкія дасягненні. Мы хочам, каб людзі навучыліся дзяліцца гэтым, дапамагаць».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.