Tag

Аліна Коўшык

Browsing

Аб’яднаны пераходны кабінет абвесціў 2023 год – Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння. Пра тое, што падштурхнула да надання гэтаму году такога статусу і што мяркуецца рабіць, распавядае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

Як паведамляе Аб’яднаны Пераходны Кабінет у сваім акаунце ў Тэлеграм, Валер Кавалеўскі і Аліна Коўшчык, якія знаходзіліся з візітам ва ўкраінскай сталіцы, станоўча ацанілі вынікі візіту.

Мы знайшлі саюзнікаў у Вярхоўнай Радзе. Вырашылі рэгулярна інфармаваць украінскі бок аб тым, што адбываецца ў Беларусі, і супрацоўнічаць у супрацьстаянні прапагандзе. Мы запланавалі некалькі экспертна-палітычных беларуска-украінскіх мерапрыемстваў, якія неўзабаве будуць анансаваныя”, – заявіў па выніках візіту намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і прадстаўнік у міжнародных справах Валер Кавалеўскі.

Ён таксама паведаміў, што прадстаўнікі АПК сустрэліся з беларускай дыяспарай і чальцамі Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык таксама выказала задаволенасць вынікамі візіту ў Кіеў.

Атрымалася ўсталяваць працоўныя кантакты з Міністрэствам культуры і інфармацыйнай палітыкі, Украінскім інстытутам нацынальнай памяці, «Мастацкім арсеналам», фондам «Відродження» і дамовіцца на рэалізацыю супольных праектаў”, – паведаміла Аліна Коўшык.

Яна заявіла, што адносіны Беларусі і Украіны пасля перамогі ў вайне патрэбна пачынаць будаваць ужо цяпер. “Маю намер дабівацца ў адносінах з украінцамі больш глыбокага

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць на Дзяды сваіх знакамітых суайчыннікаў. Адпаведны відэазварот апублікаваў Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

Аддзел Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні ставіць перад сабой наступныя задачы: стварэнне стратэгіі адраджэння Беларусі, падрыхтоўка рэформаў у галіне культуры, адукацыі і медыя, а таксама супрацьдзеянне інфармацыйнай агрэсіі. З 16 верасня працу ў гэтым накірунку ўзначальвае Аліна Коўшык.