Loading

7 кастрычніка прайшло чарговае паседжанне замежнага сойма руха Салідарнасці «Разам». Гэтым разам сустрэча была прысвечаны пытанням геапалітыкі. Сярод удзельнікаў былі і грамадзяне Ізраіля і так супала, што падчас сустрэчы пачаліся трагічныя падзеі ў гэтай краіне. Удзельнікі мерапрыемства выказалі падтрымку ізраільскаму народу. На думку лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, падтрымка беларусамі менавіта ізраільскага боку – цалкам натуральная і такая пазіцыя беларускіх дэмакратычных сіл можа дапамагчы ў будучыні ў вырашэнні беларускага пытання.

«Не трэба забывацца, што беларускі народ сёння пад незаконнай і нелегітымнай уладай. І там штодня дзейнічаюць такія тэрарыстычныя структуры як ГУБАЗіК, як КДБ. І натуральна, выступаючы супраць тэрарыстаў ХАМАС, мы разлічваем на тое, што будуць асуджаныя і яны, і будуць асуджаныя тэрарысты ГУБАЗіКу і КДБ, і іншыя тэрарыстычныя прадстаўнікі лукашэнкаўскага рэжыму».

Беларусы далучыліся да акцыі перад будынкам ізраільскай амбасады, якую зладзіла польская супольнасць яўрэяў. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ў памяць аб загінулых у выніку нападу ХАМАСу на поўдні Ізраіля.

Comments are closed.