Loading

Лідар беларускага Маладога фронту Дзяніс Урбановіч з першых дзён вайны ўзяўся за зброю, каб бараніць Украіну ў складзе палка Каліноўскага.

Фота: wikipedia.org

Тры тыдні таму пад час выканання спецаперацыі Дзяніс атрымаў кантузію і дагэтуль праходзіць курс рэабілітацыі ў шпіталі. Нягледзячы на гэта добраахвотнік у хуткім часе плануе вярнуцца на фронт, каб падтрымаць пабрацімаў у новых баявых задачах. Дзяніс падкрэслівае, што беларусы прыехалі ва Украіну ваяваць не дзеля «сафары», а каб перамагчы агульнага ворага Беларусі і Украіны – Расію. Да таго ж ён сцвярджае, што ў задушэнні беларускіх пратэстаў у 2020 годзе ўдзельнічалі расійскія сілавікі.

Ці далучыцца беларуская армія да вайны ва Украіне? Як Дзяніс ставіцца да ўразлівага становішча добраахвотнікаў з Беларусі, якіх не абароніць Украіна ў выпадку ўзяцця ў палон, і якім ён бачыць пра план вызвалення Беларусі – слухайце ў гутарцы.

Comments are closed.