Loading

Беларусы могуць вельмі хутка і лёгка працаўладкавацца ў Польшчы, упэўнены дырэктар будаўнічай фірмы TlBud з Бялай-Падляскі Павел Анушка. Па яго словах, колькасць жадаючых прыехаць на заробкі пастаянна расце. Сярод парад: заўсёды мець дзеючую візу.

Сцісла ў размове:

  • Людзей, якія хочуць выехаць з Беларусі на заробкі, стала больш. Пры гэтым цяжэй стала запісацца на падачу дакументаў у візавыя цэнтры і павялічылася колькасць адмоў у атрыманні польскіх віз. Вакансій для беларусаў у Польшчы вельмі шмат і ўладкавацца на працу беларусам можна без цяжкасцей, нават без спецыяльнасці.
  • Насуперак стэрэатыпам, украінскіх уцекачоў не так многа ў параўнанні з людзьмі, якія прыехалі з іншых постсавецкіх краін. Беларускія работнікі на лепшым рахунку ў польскіх працадаўцаў.
  • Закрыццё памежных пераходаў ускладніла перасячэнне беларуска-польскай мяжы. Пачасціліся выпадкі, калі беларусаў, якія едуць у Польшчу праз Літву, не прапускалі літоўскія памежнікі.
  • Тыя, хто шукае працу ў Польшчы, знаходзячыся ў Беларусі, павінны спачатку знайсці фірму, якая дашле адпаведнае запрашэнне. Не варта адразу шукаць працу па сваёй спецыяльнасці. Трэба ўлічваць, што час і грошы на візу зараз не самыя малыя. Варта пачаць рыхтавацца загадзя.
  • Лепей ехаць у Польшчу на працу з сябрам ці нават з брыгадай. Без падпісанай дамовы з працадаўцам нельга распачынаць ніякую працу.
  • Наша фірма гатова прымаць людзей без досведу працы па той ці іншай спецыяльнасці, ёсць магчымасць атрымання гэтага досведу і павышэння па кар’ернай лесвіцы. Жадаючыя могуць прыехаць на месяц, папрацаваць і вырашыць, ці варта працягваць альбо вярнуцца ў Беларусь.

Comments are closed.