Loading

Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў «РУХ» анансуе акцыю «Малюнак для героя». Гэта калядная акцыя дзіцячых малюнкаў для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Фармат малюнкаў і іх памеры ніякім чынам не абмежаваны, адзіная патрабаванне, каб яны былі выкананыя ў духу беларускага патрыятызму.

Работы прымаюцца да 25 снежня. Перадаць іх можна ў наступных кропках:
ВАРШАВА – «Беларускі моладзевы хаб» (ul. Dožynkowa 6a), панядзелак-пятніца 12:00-18:00;
БЕЛАСТОК – хаб «Новая зямля» (ul. Stefana Wyszyńskiego 6a), панядзелак-пятніца 18:00-21:00;
ПОЗНАНЬ – прастора «MY» (ul. Fredry 5), кожны дзень (акрамя аўторка) 16:00-22:30;
ГДАНЬСК – сядзіба БКТ «Хатка» (ul. Księdza Leona Miszewskiego 17), уваход з боку вуліцы Miszewskiego, чацьвёрты паверх), панядзелак і чацьвер 17:00-20:00;
УРОЦЛАЎ – прастора «Przejscie Dialogu» (Świdnicka 19), панядзелак-пятніца 09:00-17:00, субота-нядзеля 10:00-16:00;
КРАКАЎ – ul. Krakowska 19 (другі паверх), субота 13:00-15:00;
ВІЛЬНЯ – прастора «Razam» (Vilniaus gatvė 16)
панядзелак-субота 18:00-20:00;
БАТУМІ – прастора «аКсяродак» (Parnavaz Mepe Street 62a), панядзелак і чацьвер 13:00-18:00, серада і субота 11:00-18:00;

Альбо малюнкі таксама можна перадаць поштай на адрас «Беларускага моладзевага хабу» (Białoruski Młodzieżowy Hub, Warszawa, 02-602, ul. Dożynkowa 6a)

Інфмацыя публікуецца ў сацсетках «РУХу»:
t.me
instagram.com

Comments are closed.