Loading

З 11 ліпеня ў Беларусі набываюць моц змены ў закон Аб грамадзянстве. Згодна з імі, грамадзяне Беларусі, якія маюць грамадзянства, дазволы на жыхарства альбо іншыя дакументы, які даюць правазнаходжання ці права на нейкія прывілеі ў іншых краінах, павінны паведамляць адпаведным дзяржаўным органам Беларусі пра наяўнасць у сябе такіх дакументаў. Таксама гэтыя змены дазваляюць беларускім судам пазбаўляць грамадзянства Беларусі тых, у дачыненні каго маецца прысуд за так званыя экстрэмісцкія злачынствы. Змены ў закон каментуе прававы дарадцы Народнага Антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк.

Таксама ў падкасце «Працэс»:

  • Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з грамадзянкай Украіны, якая з мінулага лютага жыве ў Беларусі. На ім затрыманая кажа, што «размяшчала фота і відэа негатыўнага зместу на адрас Расійскай Федэрацыі». Мяркуючы па відэа ГУБАЗіКа, пад «распальваннем варожасці» маюцца на ўвазе зборы на патрэбы ўкраінскай арміі, рэпартаж The New York Times пра тое, як расіяне каралі смерцю мірных жыхароў Бучы, а таксама фотаздымкі з наступствамі расійскіх абстрэлаў украінскіх гарадоў. Праўладныя каналы пішуць, што жанчына «панясе пакаранне і будзе дэпартаваная».
  • Суддзя Уладзімір Арэшка прысудзіў 8 гадоў калоніі Эдуарду Бабарыка – сына экс-прэтэндэнта на кандыдаты ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Арэшка абвінаваціў Эдуарда Бабрыку ў распальванні варажнечы, арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і ўхіленні ад выплаты падаткаў. Эдуарда Бабарыку ўтрымлівалі ў зняволенні больш за тры гады і 1,5 года з гэтага тэрміну не залічылі ў час утрымання пад вартай.
  • Суд чыгуначнага раёна Гомеля вызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацыяльныя сеткі Радыё Ўнэт, а таксама сайт і сацыяльныя сеткі светлагорскага тэлеканала Ранак. Усяго ў адным сваім рашэнні суда экстрэмісцкімі вызнаныя 105 розных старонак у інтэрнэце. Рэдакцыя Радыё Ўнэт звяртае ўвагу сваіх чытачоў і слухачоў, якія знаходзяцца ў Беларусі, што нас па-ранейшаму можна чытаць і слухаць, але лепей не быць падпісанымі на нашыя сацсеткі і не захоўваць нашыя старонкі ў закладках і гісторыі браўзера.
  • На тыдні праваабарончая супольнасць Беларусы вызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 9 чалавек. Гэта Вадзім Говін, Юрый Паўлючык, Яўген Кушнараў, Алег Ягоранкаў, Павел Янчук, Аляксандр Хомчанка, Канстанцін Ступнікаў, Вольга Мацко, Сяргей Луферэнка. Такім чынам, станам на 10 ліпеня ў Беларусі за кратамі ўтрымліваюць 1491 чалавека са статусам «Палітычна зняволены».

Comments are closed.