Loading

30 гадоў таму, 30 лістапада 1993 урочышча Курапаты атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пачынаючы з 1988 года, у Курапатах выявілі масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС з 1937 па 1941 год. Колькасць ахвяр дакладна невядомая. Але даследчыкі лічаць, што ва ўрочышчы забілі ад 30 да 100 тысяч чалавек.

Пра тое, як у Беларусі змянялася стаўленне да Курапатаў і чаму важна захоўваць гістарычную памяць, нават калі яна прыносіць боль, у эфіры радыё «Ўнэт» распавёў гісторык Яўген Дудкін.

Сцісла ў размове:

  • Рэжым Лукашэнкі не хоча прызнаваць, што дзеянні савецкіх карнікаў – абсалютна зло. Гэта азначае, што Лукашэнка атаясамляе сябе з савецкай уладай, а сістэму, пабудаваную ім у Беларусі, успрымае як правапераемніцу бальшавіцкага рэжыму. Ратуючы імідж савецкай улады, Лукашэнка спрабуе ратаваць уласны імідж.
  • Вялікая частка грамадства баіцца прызнацца сабе ў тым, што савецкія ўлады сапраўды расстралялі тысячы беларусаў. Іншыя баяцца таго, што менавіта іх родзічы маглі забіваць нявінных суайчыннікаў.
  • Тое, як у школах распавядаюць пра Курапаты, залежыць, перад усім, ад настаўнікаў. Дзецям трэба задаваць праблемныя пытанні. Калі сказаць школьнікам, што ва ўрочышчы забілі людзей, яны пачуюць гэта і адразу ж забудуць. А вось калі спытаць: чаму на вашу думку так здарылася, то вучні пачнуць разважаць і гэта інфармацыя захаваецца ў іх памяці.

Comments are closed.