Раней мы ўжо пісалі пра цікавы адукацыйны праект для жанчын, які зараз стаў даступны і для беларусак. Гаворка аб праекце «Women in Tech», у якім беларускі могуць бясплатна навучыцца новай прафесіі ў IT, альбо пракачаць ужо існуючыя скілы. Зараз вядомая фем-актывыстка Марына Ментусава сумесна з «Women in Tech» правялі даследаванне, каб высветліць, чаму беларускі баяцца спрабаваць сябе ў тэхнаіндустрыі.
Раней мы ўжо пісалі пра адукацыйны праект для жанчын, які зараз стаў даступны і для беларусак. Гаворка аб праекце «Women in Tech», у якім беларускі могуць бясплатна засвоіць новую прафесію ў IT, альбо пракачаць ужо існуючыя скілы. Зараз вядомая фем-актывыстка Марына Ментусава сумесна з «Women in Tech» правялі даследаванне, каб высветліць, чаму беларускі баяцца спрабаваць сябе ў тэхнаіндустрыі.
Даследаванне было праведзена сярод жанчын, якія хацелі б сябе паспрабаваць у тэхнічных прафесіях, але пакуль на гэта не наважыліся. Таксама гэта частка магістарскай работы Марыны Ментусавай, прысвечанай перашкодам для жанчын на іх шляху ў тэхнаіндустрыю, якая зараз самая перспектыўная і добра аплочваецца.
У якасці метаду даследавання спачатку абралі колькасны. Былі апытаны 233 беларускі. Для многіх з іх магчымасць знайсці прафесію ў IT – гэта шанец зноў атрымаць працу, фінансавую стабільнасць і незалежнасць. Гэта жанчыны, якія хочуць паспрабаваць сябе ў IT, але баяцца. Важна было высветліць, што менавіта ім перашкаджае, ці то высокая цана за навучанне ці то стэрэатыпы.
Стэрэатыпы транслююцца не толькі на сябе, але і на атачэнне. Адсюль развіваецца жаночая мізагінія, калі мы не проста прыніжаем іншых жанчын, а і транслюем гэта на сваіх дачок. Гэта першая частка даследавання. Далей будзе праходзіць больш глыбокая праца. Таксама і з жанчынамі, якія ўнутры прафесіі, каб потым параўнаць і зразумець, а ці існавалі тыя перашкоды, што заміналі спрабаваць сябе ў новай прафесіі.
Згодна з беларускім заканадаўствам нельга дыскрымінаваць па прыкмеце полу. Але дыскрымінацыя існуе. Падчас сумоўя на працу жанчыну спытаюць аб планах пабрацца шлюбам і пра дзяцей. Калі дзеці ёсць, да жанчыны альбо ставяцца паблажліва, альбо адмаўляюць у працы, бо лічыцца, што жанчына часта будзе на бальнічным з дзіцём.
Гэтыя стэрэатыпы базуюцца не на фактычных дадзеных, а на ўстаноўках і прадузятасці. Высветлілася, што 95% жанчын сутыкаліся са стэрэатыпамі яшчэ са школы, Гэта фразы кшталту «дзяўчынкі – гуманітарыі, а хлопчыкі – тэхнары», «не жаночага розуму справа» і г.д. Такія жанчыны не адважваюцца паспрабаваць сябе ў IT.
Пры гэтым, многія з тых жанчын пазней гаварылі, што ніякай няроўнасці не існуе. На жаль, яны не заўважаюць карэляцыю паміж устаноўкамі, што ім навязалі, і сваёй няўпэўненасцю і страхам перад тэхнаіндустрыяй. Яны не разумеюць, што грамадства ўсталёўвае гэтыя стэрэатыпы як пасткі. І яны, можа і не спецыяльна, але працуюць супраць жанчын.
Нечаканым стала тое, што рэспандэнткі пазначалі ўзрост як адну з асноўных перашкод. І гэта апроч няўпэўненасці ў сабе і думак, што тэхналагічныя кампаніі – гэта мужчынская пясочніца. Мы спачатку нават не заўважылі, што пытання пра ўзрост у нас няма. А жанчыны самі пачалі пазначаць. Цікава было тое, што ўзрост, калі ўжо позна пачынаць, называлі 30 гадоў.
Калі загугліць слова айцішнік, то ў пошуку будуць маладыя хлопцы. Калі напісаць «айцішніца», то Google закрэсліць і зноў выдасць маладых хлопцаў па запыце «айцішнік». Калі праглядзець рэкламу анлайн школ з IT-адукацыяй, то там таксама пераважна мужчыны сярод студэнтаў і выкладчыкаў. Нават у дзіцячых школках хлопчыкаў болей за дзяўчынак.
На базавым узроўні гэта ўсё закладае разуменне, што гэтая сфера нейкая не карысная для жанчын. Эйджызм, які перасякаецца з гендарнай і сацыяльнай няроўнасцю, бо частка такія курсы каштуюць вельмі дорага, складаюць вялікую праблему.
Наступны этап даследавання дапаможа нам зразумець, чаму жанчыны ўсё ж адважыліся прайсці навучанне ў IT-школе. Пакуль гіпотэза ў тым, што чым больш такіх жанчын і прыкладаў будзе, тым лягчэй будзе тым, хто вагаецца прыняць рашэнне. Камусьці бы бы дапамагла наяўнасць жанчын-выкладчыц. Іншым – бясплатная магчымасць.
Наша даследаванне неабходна не толькі самім жанчынам, каб яны пабачылі тыя нябачныя перашкоды, што замінаюць ім развівацца. Для нас важна, каб жанчыны пабачылі, што часцей за ўсё, праблема не асабіста ў іх.
Таксама яно неабходна бізнесу, патэнцыйным працадаўцам і эйчарам. Мы плануем распрацаваць дапаможнік з рэкамендацыямі для кампаній і супрацоўнікаў, якім патрэбна распрацоўваць антыдыскрымінацыйныя кодэксы для бізнесу. Гэта дапаможа ім убачыць праблему там, дзе падаецца, што яе не існуе. Шмат кампаній зацікаўлены ў выкананні гендарнага балансу, асабліва тыя, што плануюць выходзіць на IPO.
Шмат хто распрацоўвае прадукты для жанчын. І наяўнасць жанчын у камандзе дапамагае адаптаваць прадукт нашмат лепш. Часта ўяўленне, як выглядае ідэальны супрацоўнік, будуецца на асабістым успрыняцці эйчара, а не на сусветным досведзе.
Таму абодва нашых даследаванні накіраваны на дапамогу ў тым ліку і працадаўцам. Каб яны маглі пабудаваць прыгожую кар’еру ў IT. Бо гэта карысна і жанчынам і бізнесу.
Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.