Loading

Беларуская музычная школка ў Варшаве працуе ўжо два гады і разлічана яна перадусім на беларускіх дзетак. Многія з іх займаліся музыкай да эміграцыі, хтосьці толькі пачынае свае ўрокі. У школу прыходзяць за ведамі і натхненнем – атмасфера тут нязмушаная і свабодная. Настаўнікі ўважліва слухаюць запыты сваіх вучняў, а тыя, у сваю чаргу, з задавальненнем наведваюць заняткі. 

Чаму навучыліся за год і якіх поспехаў дасягнулі, навучэнцы паказалі на летнім канцэрце, які прайшоў у Беларускім моладзевым хабе. Спецыяльнай госцяй імпрэзы стала Akvaleria. Атрымалася творчае свята, на якім дзяліліся поспехамі, святкавалі лета і надыходзячыя канікулы. 

Падрабязнасці глядзіце і слухайце ў нашым рэпартажы.

Comments are closed.