Днямі ў Філадэльфіі прайшоў форум Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў, які сабраў больш за 2 тысячы ўдзельнікаў. Сёлетняя тэма канферэнцыя: дэкаланізацыя.
Палітолагі, гісторыкі, сацыёлагі і культуролагі з усяго свету абмяркоўвалі, у тым ліку, і Беларусь. Нашай краіне прысвяцілі адразу тры панэлі. У адной з іх узяў удзел дактарант Масарыкавага Універсітэта (Брно) Андрэй Калавур.
Сцісла ў размове:
- Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў – адна з найстарэйшых у свеце структур, якая займаецца праблематыкай нашага рэгіёну. Яе заснавалі ў часы Халоднай вайны ў 1948 годзе на базе Пітсбургскага ўніверсітэту. Цяпер у асацыяцыю ўваходзіць больш за 3 тысячы даследчыкаў.
- Беларусь у Філадэльфіі прадстаўляла каля двух дзясяткаў навукоўцаў. Напрыклад, беларускі гісторык Аляксей Ластоўскі выступіў з прапановай дэкаланізацыі еўрапейскіх універсітэтаў. Ідэя ў тым, каб пры ВНУ замест цэнтраў расейскіх ці постсавецкіх даследаванняў з’явіліся структуры па вывучэнні асобных краін – Беларусі, Украіны, Казахстану і гэтак далей. На сённяшні дзень у большасці еўрапейскіх універсітэтаў гэтыя краіны даследуюць у рамках вывучэння Расеі ці Савецкага саюзу.
- У сваім дакладзе я аналізаваў, як улады падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года апелявалі да страху, то бок займаліся алармізмам замест пазітыўнай павесткі. Часта такі падыход дае плённы вынік. Але тры гады таму ў Беларусі гэтая стратэгія аказалася неэфектыўнай.
Comments are closed.