Loading

15 кастрычніка адначасова з парламенцкімі выбарамі у Польшчы адбудзецца і рэферэндум. Раней стала вядомае чарговае пытанне, якое будзе ўзнятае падчас рэферэндуму. Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак, агучыў, што чацвёртае пытанне будзе тычыцца сцяны на мяжы з Беларуссю. Паводле словаў Блашчака, дакладна пытанне гучыць так: «Ці падтрымліваеце вы знос бар’ера на мяжы Польшчы з Беларуссю?» Блашчак ставіць пытанне радыкальна – паводле яго словаў грамадзяне Польшчы, адказваючы на гэтае пытанне павінны вырашыць, ці будзе мяжа і надалей абараняцца.

А што на гэты конт думаюць беларусы, якія жывуць у Польшчы?

«Я лічу, што любая пабудова, якая б яна ні была, усё роўна мае такі стрымліваючы характар. Канешне, я б яе яшчэ пакінула і не на адно дзесяцігоддзе, скажам так. Таму што нават калі рэжым Лукашэнкі падзе і прыйдзе да ўлады нейкі іншы прэзідэнт, а мяркуючы па тым, якая апазіцыя тут, то няхай яна стаіць. Так будзе спакайней і палякам, і ўсім беларусам, якія ўцяклі з краіны».

Цікава, што і тыя беларусы, што жывуць бліжэй да мяжы з Беларуссю, не адчуваюць міграцыйнага крызісу. Магчыма, проста сцяна сапраўды працуе. Так ці інакш, апытаныя намі беларусы Бялай-Падляскі, таксама падтрымліваюць захаванне сцяны на мяжы з Беларуссю.

«Я думаю, што гэта было хоць нейкай перашкодай для мігрантаў. Калі зараз сцяну гэтую прыбраць, гэта проста развяжа рукі Лукашэнку і ён зноў зможа там ладзіць якія-небудзь правакацыі. Для таго, каб ізноў не будаваць гэтую сцяну, мне здаецца, ужо бессэнсоўна яе разбураць. Лепш пакінуць так, як ёсць. Пакуль рэжым Лукашэнкі захоўваецца і з кожным месяцам агрэсія з яго боку нарастае. Я думаю, што там ужо трэба бетонную будаваць, калі шчыра казаць».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.