У Малдове апазіцыйныя партыі – Сацыялістычная партыя і Партыя «Шор» – адназначна прарасійскія, супраць іх лідараў ідуць крымінальныя справы альбо ўжо вынесены прысуды. Ужо некалькі тыдняў партыя «Шор» ладзіць акцыі пратэсту ў цэнтры Кішынёва. У сталіцу Малдовы прывозяць праплачаных людзей, а антыкарупцыйныя службы краіны злавілі на гарачым сябра партыі з мільёнамі малдаўскіх лей, выдзеленых пратэстоўцам. У гэтай сітуацыі Марыяна Васілачэ на румынскім партале «Veridica» зрабіла маніторынг, як расійскія СМІ расказваюць пра палітычную сітуацыю ў Малдове. Яна знайшла наступныя прыклады ўмяшання Расіі ў справы Малдовы.
На працягу многіх гадоў дэзінфармацыя застаецца адным з важнейшых інструментаў, які выкарыстоўвае Расія супраць Літвы, каб падарваць давер да…