Першыя ранішнія навіны на Сёмуху, праваслаўную Троіцу: расійскія ракеты збітыя на падлёце да Кіева. Гэтым разам украінскую сталіцу абаранілі, хоць яшчэ гучыць рэха ўдара на мінулым тыдні, падчас якога загінулі дзве жанчыны і дзевяцігадовая дзяўчынка. Магчыма, ім бы ўдалося пазбегнуць смерці, калі б не замкнутае сховішча. П’яны ахоўнік своечасова не адчыніў дзверы ў паліклініку, дзе знаходзілася бяспечнае памяшканне. Ахоўнік, напэўна, адкажа за сваё глупства і выключную безадказнасць, але пакуль не адкажа галоўны віноўнік гэтай трагедыі. Больш за тое, Пуцін зноў можа разлічваць на падтрымку некаторых заходніх палітыкаў. У Эмануэля Макрона ёсць ідэя «адмяніць арышт Пуціна». Нават не верыцца, што такія словы гаворыць прэзідэнт краіны, якая лічыць сябе аплотам дэмакратыі і верхавенства права. Французскі лідар не толькі аспрэчвае рашэнні незалежнай міжнароднай судовай установы, але яшчэ і вяртаецца да раскладу, які дазволіў Пуціну напасці на Украіну.
Пра падрыў дамбы ў Новай Кахоўцы мы даведаліся, калі былі ў Запарожжы. У горадзе, дзе Саветы пабудавалі самую вялікую…
У цэнтры ўвагі зноў дзеці: Беларусь і Расія не бачаць нічога крымінальнага ў тым, што вывозяць дзяцей з Данбаса,…
У панядзелак здарылася чарговае ўваскрасенне Лукашэнкі. Справа ў тым, што з суботы яго байнэт зноў хаваў. А ўсё з…
Галоўнай тэмай у апошні тыдзень было здароўе Лукашэнкі. Дыягназы яму выстаўлялі ўсім байнетэм, апазіцыйна настроеныя грамадзяне яго хавалі і…
У аўтарскім падкасте StopFake слухайце размову Вольгі Сямашка з гісторыкам Глебам Гарадзецкім пра асноўныя міфы Другой сусветнай, ці Вялікай…
25 сакавіка Уладзімір Пуцін аб’явіў, што Расія па просьбе Беларусі размесціць на тэрыторыі краіны сваю тактычную ядзерную зброю. Пры…
25 сакавіка беларускі адзначалі 105-ую гадавіну ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі. Гэты перыяд нашай гісторыі супярэчлівы і вакол яго шмат…