Пагаварылі з вайскоўцам з Беларусі Аляксеям «Сябрам», які ваяваў у складзе ЗСУ, пра полк імя Кастуся Каліноўскага, чым насамрэч ёсць гэтае беларускае фармаванне і якія ў яго перспектывы.
Сцісла:
«Полк Каліноўскага існуе толькі ў галавах некаторых людзей», лічыць Сябар.
«Самае сумнае, што беларусы гінуць не за сваю краіну», — разважае Сябар. «Пры гэтым яны спадзяюцца, што пойдуць яе вызваляць пасля перамогі Украіны, але гэта немагчыма. Гэты міф бязглузды і шкодны, бо пасяляе ў людзях марныя спадзевы. Навошта вы хлусіце людзям і навязваеце ідэю, што пераможам Пуціна і пойдзем вызваляць Беларусь?»
«Калі вы лічыце, што Украіна пасля перамогі дасць зброю і сваю тэрыторыю, каб хтосьці паехаў ад яе ваяваць у Беларусь, вы наіўныя дурні. І людзей, якія загінулі і яшчэ загінуць за такую ідэю, свядома падманваюць», — кажа былы баец ЗСУ.
Сябар бачыў, як каліноўцы патрабуюць справаздачу ад фонту BYSOL, але ж чамусьці ніхто нідзе не бачыў справаздачу выдаткаў і прыходу саміх каліноўцаў. «Вы яе ніколі і не пабачыце», — упэўнены вайсковец. Тым больш, што на вайне так лёгка што заўгодна спісаць на знішчэнне падчас баявых дзеянняў.
Наконт лідараў апазіцыі, якія даверліва ставяцца да ідэі вызваленчай функцыі каліноўцаў, Сябар выказаўся як аб неразумных людзях, калі яны вераць піяр-гульням шкаляроў.
Наконт будучыні палку былы вайсковец выказвае меркаванне, што максімум праз паўгады імі пачнуць кіраваць украінскія афіцэры. Развіцця ніякага там быць не можа, як не можа быць і афіцыйных беларускіх камандзіраў. Іх проста няма ў шэрагу каліноўцаў. Няма адукаваных і дасведчаных спецыялістаў такога ўзроўню. Таму камандаванне немінуча будзе ўкраінскім. Шмат людзей сыдзе, роты расфармуюць ці разбавяць украінцамі.
«Наступіць час, які пакажа, што ў тым выглядзе, як зараз, яны больш не патрэбныя», — прадказвае Сябар.
Comments are closed.