22 кастрычніка ў будынку Пражскага Магістрата адбыўся першы з’езд беларусаў і беларусак Чэхіі. На ім прысутнічалі прадстаўнікі васьмі афіцыйна зарэгістраваных грамадскіх ініцыятыў, сябры партыйнай і камунальнай палітыкі Чэхіі, а таксама удзел прымалі чальцы Аб’днанага Пераходнага Кабінета — Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Аліна Коўшык. Суарганізатар форума Сяргей Скаруліс у эфіры «Світанку свабоды» распавёў падрабязнасці мерапрыемства.
Дапамогу ў арганізацыі мерапрымства беларусам аказалі гарадскія ўлады Прагі. Пад дахам Пражскага магістарата сабраліся ўсе зарэгістраваныя на сёння суполкі і арганізацыі Чэхіі: «Звяз беларусаў замежжа», суполкі «Скарына» і «Пагоня», фем-арганізацыя «Вершніца», «Беларускі інстытут у Празе», «Беларускае студэнцтва», «Беларускае танцавальнае таварыства ў Празе» і «Praha Support Team». Гэта– як арганізацыі, якія ў Чэхіі дзейнічацюць даўно, так і нядаўна створаныя. Асабліва прыемна для арганізатарыў было тое, што людзі, якія раней ніколі не супрацоўнічалі праз ідэалагічныя ці палітычныя супярэчнасці, адклалі ў бок спрэчкі і амбіцыі і дамовіліся аб сумеснай працы на карысць беларусаў.
Дакладных даных, колькі беларусаў зараз пражывае ў Чэхіі, у прадстаўнікоў дыяспары няма. Прыкладна можна весці размову пра 3,5-5 тысячах беларусаў.
Галоўнай мэтай мерапрыемства было пазнаёміць ініцыятывы паміж сабой і знайсці кірункі для супрацы. На сустрэчы былі закрануты ўсе аспекты жыцця беларусаў у Чэхіі: бізнес, навучанне, навуковая праца, культурніцкія аспекты, пытанні легалізацыі, побыту, юрыдычных, медыцынскіх, банкаўскіх і іншых паслуг.
Таксама абмяркоўвалі ўдзел беларусаў у чэшскай палітыцы. Адзін з першых нашых палітвязняў Андрэй Рымашэўскі, які патрапіў напрыканцы 90-х за краты праз крытыку рэжыму Лукашэнкі, зараз з’яўляецца сябрам партыі «Піратаў».
Асобна разглядалі пытанне дапамогі Украіне ў барацьбе супраць агульнага агрэсара — Расійскай Федэрацыі.
Comments are closed.