Loading

Беларускі шэлтар у Варшаве, які звяртаўся па фінансавую дапамогу, сродкі знайшоў і працягне сваю работу, прынамсі да новага года. Але глабальна, па словах дырэктаркі шэлтару Ганны Федаронак, праблема застаецца невырашанай.

«Атрымалася знайсці сродкі, дзякуючы беларусам, якія збіралі, данацілі. Трэба было за дзесяць дзён вырашыць усё. На першы час грошы знайшлі, на першыя месяцы, але плануем, каб шэлтар працаваў год. Таму мы працягваем збіраць грошы».

Ганна Федаронак у сучасных геапалітычных рэаліях спадзяецца толькі на дапамогу саміх беларусаў.

«Пра нас забываюць, ведаеце. Многія ў Еўропе кажуць: «ну дзе вашая рэвалюцыя, дзе пратэсты? У 2020 годзе мы бачылі, а зараз не бачым». Яны лічаць, што нам і не патрэбная дапамога. Яны не ведаюць, што рэпрэсіі працягваюцца і становяцца больш жорсткімі. Трэба пра гэта казаць, што ў нас трыццаць сёмы год».

Спадарыня Ганна кажа, што дынаміка збору сродкаў у апошні месяц была даволі пазітыўная і гэта дало ёй надзею, што дзейнасць шэлтара атрымаецца працягнуць яшчэ на год. Яна заклікае працягваць дапамагаць ініцыятыве не толькі грашыма, але і іншымі рэчамі, да прыкладу, адзеннем ці бытавой хіміяй.

Comments are closed.