Loading

Беларускі моладзевы хаб адновіць сваю працу ўжо ў пачатку кастрычніка. Пра гэта радыё Ўнэт расказаў кіраўнік БМХ Алесь Лапко.

Зараз у памяшканнях па новым адрасе завяршаюцца работы, ідзе закупка мэблі. Дакладная дата не называецца, але, паводле слоў Алеся Лапко, гэта адбудзецца ўжо неўзабаве. На адкрыццё запросяць усіх жадаючых.

«Адкрыццё будзе на пачатку кастрычніка. Зараз праводзіцца такі касметычны рамонт. Таксама дзесьці шукаем, купляем мэблю, неабходную тэхніку для таго, каб актыўна, якасна праводзіць мерапрыемствы, сустрэчы. Таксама рыхтуем памяшканне для каворкінгу, каб нашыя актывісты і актывісткі маглі прыходзіць і працаваць у адным месцы. Таксама будзе вялікая заля для розных актыўнасцяў. Хутка анансуем публічнае адкрыццё і запросім усіх жадаючых беларусаў і беларусак Варшавы прыйсці, паглядзець, прыняць удзел і нешта, магчыма, прапанаваць для развіцця арганізацыі і пляцоўкі».

Як кажа Алесь Лапко, сёння ў Варшаве існуе столькі беларускіх ініцыятываў, што такіх пляцовак як Хаб проста не хапае. Таму кіраўніцтва БМХ спадзяецца на вялікую цікаваць да супрацоўніцтва. А самі арганізатары абяцаюць прыслухоўвацца да меркаванняў наведвальнікаў і паступова ўдасканальваць і саму пляцоўку і фарматы працы.

Comments are closed.