Loading

Пра тое, што гэта за пляцоўка і пра што на ёй размаўляюць Радыё Ўнэт распавёў адзін з суарганізатараў, гісторык і журналіст Андрэй Мялешка. 

Сузаснавальнікамі клуба сталі Андрэй Мялешка і яшчэ адзін беларус – Ілля, гісторык з Рэчыцы, які вымушаны быў ад палітычнага пераследу рэлакавацца ў Батумі.

Фота: асабісты архіў героя.

Першыя заняткі Беларускага гістарычнага клуба адбыліся крыху больш за тыдзень таму і былі прымеркаваныя да Дня беларускай вайсковай славы. Размаўлялі пра значнасць бітвы каля Оршы ў 1514 годзе. 

Андрэй Мялешка распавядаў пра тое, як Аршанская бітва і яе вайскавод Канстанцін Астрожскі адлюстраваныя на паштовых марках, паштоўках і манетах розных дзяржаваў. 

«Нават сучасная Беларусь асобу Кастуся Астрожскага паказала ў манетах. Срэбныя манеты Беларусі, якія выходзілі да юбілею Аршанскай бітвы, называюцца “Канстанцін Астрожскі”. І гэта адна з самых дарагіх манетаў, якія ўвогуле выходзілі на прасторы СНД», – узгадвае Андрэй Мялешка.

Наступная сустрэча Беларускага гістарычнага клуба ў Батумі адбудзецца ўжо ў найбліжэйшую суботу на вуліцы Метаха, 8 а 19-й гадзіне і будзе прысвечаная даце 17 верасня 1939 года, калі нацысцкая Нямеччына і камуністычны Савецкі Саюз напалі на Польшчу ды падзялілі яе паміж сабой. Як кажа Андрэй Мялешка, анонс гэтай сустрэчы выклікаў жывое абмеркаванне ў мясцовых пабліках у сацыяльных сетках:

«Для каго гэта які дзень, ці было гэта аб’яднаннем двух частак Беларусі. Ці гэта такая сумнеўная падзея: хтосьці з прадстаўнікоў заходняй Беларусі казаў, што гэта замена аднае акупацыі на іншую. То бок, мы лічым, што такія сустрэчы вельмі запатрабаваныя».

Comments are closed.