Loading

Тры беларускі — Ганна, Іна і Марына — псіхолаг, выкладчыца ёгі і юрыст,  якія былі вымушаны пакінуць радзіму, увосень 2023 года арганізавалі ў Беластоку штотыднёвы “Жаночы клуб”. Сустрэчы гэтыя апынуліся цікавымі не толькі для  жанчынам, але і для мужчын, якім таксама патрэбна псіхалагічная дапамога для ўладкавання і інтэграцыі на новым месцы. Пра ініцыятыву стварэння клуба, яго дзейнасць і перспектывы працы радыё Ўнэт паразмаўляла з адной са стваальніц і вядоўцаў клуба спадарыняй Ганнай.

Сцісла ў размове:

  • Ініцыятаркі стварэння клуба, раней паміж сабой не знаёмыя, самі перажылі досвед інтэграцыі на новым месцы і захацелі ім падзяліцца з іншымі жанчынамі. Асноўная мэта – дапамагчы людзям адаптавацца і пачуваць сябе лепей 
  • Удзельнікам клуба тлумачаць, што значыць “сіндром эмігранта”, якія псіхалагічныя стадыі ў эміграцыі праходзіць чалавек і што дапамагае іх прайсці. Часам дэпрэсія – гэта абсалютна нармальная рэакцыя адаптацыі
  • Стваральніцы клуба плануюць пашырыць накірункі дзейнасці, запрашаць спецыялістаў па сістэме аховы здароўя, школьным навучанні, мясцовым традыцыям.  
  • Сустрэчы “Жаночага клуба” пачаліся з кастрычніка 2023 года ў хабе вольных беларусаў “Новая зямля” і праходзяць штотыдзень. Колькасць наведвальнікаў павялічваецца.
  • Водгукі станоўчыя і на сустрэчы клуба пачалі прыходзіць мужчыны, бо многія тэмы цікавяць усіх і тычацца ўсіх, напрыклад, што такое стрэс і як яго пераадольваць. Людзі зараз перажываюць вельмі складаны досвед і важна з ім дзяліцца, для яго трансфармавання і свайго аднаўлення.
  • Плануюць адкрыць крызісную дапамогу людзям, якія пацярпелі ад гвалту. Гэтая аўдыторыя вялікая, бо практычна ўсе беларускія мігранты з ім сутыкнуліся на радзіме 

Цалкам размову слухайце тут

Comments are closed.