Loading

Як паведамляе ў сваім тэлеграме заснавальніца праекту «Русь сидящая», Вольга Раманава, загінуўшы беларус раней адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі ў Расіі. Раманава, са спасылкай на сваякоў загінулага, паведамляе, што сваякі беларуса не могуць атрымаць ні цела ні грашовую кампенсацыю ад расійскай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер».

Праваабаронца паведамляе, што загінуўшы грамадзянін Беларусі не быў адзіным замежнікам, завербаваным у расейскіх турмах. Паводле яе слоў, ад вярбоўкі ў шэрагі прарасійскіх узброеных фарміраванняў ужо ўдалося адбіць некалькі грамадзян Узбекістана. Амбасада гэтай краіны знаходзіцца ў кантакце з праваабаронцамі. Таксама, Раманава паведамляе аб вярбоўцы грамадзян Кіргізіі і Азербайджана, якія адбываюць пакаранне ў Расіі.

Comments are closed.