Loading

Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала справаздачу па выніках візіту кіраўніка ведамства Уладзіміра Макея на 77-ую сесію Генеральнай Асамблеі ААН. Макей пахваліўся сустрэчамі з замежнымі дыпламатамі, у тым ліку з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў.

Па словах дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі Офіс пра гэтыя кантакты ведае і ведае, пра што прасіў Макей:

  1. Просьбы перагарнуць старонку. Намёкі, што трэба ратаваць Лукашэнку ад Расеі. Іначай адбудуцца такія ж рэферэндумы, як ва Украіне.
  2. Просьбы зняць санкцыі з калійнай галіны. Абгрунтаванне: голад у свеце. І людзі не павінны цярпець праз санкцыі.
  3. Абяцанне павольна вызваляць палітвязняў пры ўмове, што не будзе ціску. Паводле яго словаў, нібыта ўжо 35 вызваленыя (мабыць гаворка пра тых, у каго скончыліся тэрміны)
  4. Беларусь можа стаць медыятарам паміж Украінай і Расіяй.

Па словах Вячоркі, «мы ўжо ўсё гэта праходзілі. І памятаем, як Макей кляўся, што не будзе атакі з беларускай тэрыторыі. Мы памятаем, як ужо шмат разоў заходнім палітыкам загаворвалі зубы. Хаця сам факт, што Макей пачаў закідваць вудачкі, можа сведчыць, што цяжка ім там стала, моцна прыціснула. Страшна стала ад думкі, што Расія не пераможа».

Пазіцыя Офіса Святланы Ціханоўскай засталася прынцыповай: вызваленыя павінны быць усе, а не 5 ці 30 чалавек; вывесці расійскія войскі з беларускай тэрыторыі. «Вось тады гэта будзе сапраўды сігнал да дыялогу. А пакуль – чарговая спроба абдурыць Захад і народ», – падсумаваў Вячорка.

Comments are closed.