Loading

Выкладчыкі курса – Алесь Аляхновіч і Серж Наўродскі.

Асноўныя мэты курсу:

  • Сфармуляваць і перадаць слухачам інфармацыю, чаму і як адбываецца пераход ад сацыялістычнай да рынкавай эканомікі на прыкладзе краінаў былога сацыялістычнага лагеру ў Еўропе.
  • Паказаць важныя перадумовы для паспяховай эканамічнай трансфармацыі і патрэбныя ключавыя эканамічныя рэформы ў новай Беларусі.

Удзел у курсе не патрабуе папярэдняй эканамічнай адукацыі. Наяўнасць базавых эканамічных ведаў стане перавагай да больш глыбокага вывучэння эканамічнай трансфармацыі былых сацыялістычных краін. Удзел могуць прымаць усе зацікаўленыя, але для паспяховага сканчэння курсу вельмі пажадана мець скончаную сярэднюю адукацыю.

Для ўдзелу ў курсе патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі і падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).

Больш падрабязна пра курс – па спасылцы volny-uni.eu

Comments are closed.