Loading

А пакуль спартмены жывуць у Польшчы. У мінулым годзе  ўдалося  знайсці памяшканне і пачаць трэніроўкі.  

“Гэта год метамарфозаў, год адраджэння спартовага клубу “Волат”. Мы пачыналі яго з торбы, запоўненай інвентаром – гэта і быў наш клуб, які мы таскалі з сабой на трэніроўкі: на грамадскія паркінгі, на спартыўныя пляцоўкі, у арэндаваныя пагадзінна залы, у маленькім горадзе на перыферыі Польшы, аб існаванні якога мы нават не здагадываліся да 2022 году. Як вынік нашых дзеянняў — у 2024 год мы заходзім з паўнавартаснай спартыўнай базай у Варшаве, якую зрабілі з большага сваімі рукамі, дасведчаным калектывам трэнераў і 80 спартоўцамі ва ўзросце ад 4 да 62 гадоў”.  

Так заснавальнік “Волату”, чэмпіён Беларусі па каратэ Віталь Рак падвёў для клуба вынікі году. Пра беларускі спорт у эміграцыі, выхаванне чэмпіёнаў і захаванне беларускасці па-за межамі нашай краіны, Віталь Рак распавёў у эфіры радыё Ўнэт.

Сцісла ў размове:

  • Вольныя беларускія спартоўцы—сапраўдныя прадстаўнікі нацыі
  • Я ў Беларусі пачынаў усё з нуля, зараз у Польшчы пачынаю. Тут значна лягчэй, мне ніхто не перашкаджае, не стаяць над душой “лукашысты” і не кантралююць кожны крок
  • Каманда “Волата” пераехала са мной з Беларусі
  • Стаць міністрам спорту Вольнай Беларусі? – Пакуль не прапаноўвалі, але, калі прапануюць, буду глядзець і ацэньваць функцыянал пасады
  • Наш клуб—гэта спартыўны Інтэрмарыум: 80% наведвальнікаў клуба беларусы, 15%–украінцы, 5%–палякі. Рады бачыць усіх.
  • Я чэмпіёнаў бачу адразу!

А таксама  Вы даведаецеся, каму варта, а каму не варта ісці ў адзінаборствы? Ці можа з гімнаста атрымацца каратыст? І ці варта пачынаць са спортам у 60 гадоў?

Поўную размову слухайце тут

Comments are closed.