Loading

«Мы прыйшлі да згоды, што выбар Беларусі – гэта Еўропа. Наша мэта – дамагчыся сяброўства для Беларусі ў Еўрапейскім звязе». Так Святлана Ціханоўская падвяла вынік канферэнцыі «Новая Беларусь», які прайшоў у  Варшаве.

Цягам дня на мерапрыемстве паспелі агучыць планы на выбары 2024 года, паказалі пашпарт Новай Беларусі, знялі з пасады Аляксандра Азарава і адразу ж прапанавалі яму працаваць далей з кабінетам, а таксама абвясцілі пра новую канферэнцыю ў Кіеве пад сцягамі Палка Каліноўскага.

Пра канферэнцыю «Новая Беларусь», поспехі і правалы Аб’яднанага пераходнага кабінету ды Каардынацыйнай Рады, непрыхаваныя сваркі Палка і Офісу Ціханоўскай, у эфіры радыё Ўнэт распавёў палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Сцісла ў размове:

  • Тое, што новая апазіцыі, якая ўзнікла пасля 2020 году, урэшце вызначылася са сваім геапалітычным курсам і заявіла пра жаданне далучыцца да ЕС – гэта вельмі сур’ёзны крок. Але да такога выбару яны саспелі не самі, іх, хутчэй, падштурхнулі абставіны.
  • Шансаў на тое, што пашпарт Новай Беларусі стане рэальныя правамоцным дакументам зусім няшмат. Падобных прэцэдэнтаў яшчэ не бывала. І калі дэмсілы прыйдуць з прапановай зацвердзіць такі пашпарт у еўрапейскія структуры, то там проста схопяцца за галаву, бо пад беларусаў давядзецца пераробліваць цэлую сістэму. Ці трэба ім гэта? Сумняюся.
  • Азараў быў шчыра здзіўлены, калі яго знялі з пасады. Было бачна, што ён рэальна не ведаў, што Святлана Ціханоўская пазбавіць яго партфеля. Азараў выступіў такім «ахвярным казлом», які сабраў увесь негатыў, а астатнія чальцы кабінету спакойна прайшлі далей.
  • Заява «каліноўца» Паўла Кухты пра стварэнне новага вызвольнага руху і правядзенне чарговай канферэнцыі ў Кіеве – гэта перацягванне канату, якое не мае нічога супольнага з ідэйным супрацьстаяннем. Напружанасць у стасункам паміж Палком Каліноўскага і Офісам нікуды не знікла. Пры гэтым Ціханоўская ўсім відам паказвае, што яна не хоча канфлікту з беларускімі добраахвотнікамі.

Comments are closed.