Loading

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч далучыўся ў аўторак да інфармавання насельніцтва па пытаннях ваенна-палітычнага становішча, якое складваецца ў краіне і за мяжой.

«Сітуацыя вакол Беларусі застаецца сапраўды сёння напружанай. Мае тэндэнцыю да абвастрэння», – адзначыў кіраўнік Саўбеза.– Украіна спрабуе нанесці ўдар па Беларусі, выкарыстоўваючы «збеглых». У прыватнасці, па яго словах, у вышэйшых эшалонах улады Украіны абмяркоўваецца магчымасць нанясення ўдару па Беларусі, выкарыстоўваючы полк Каліноўскага, батальён «Ліцвін» і іншыя незаконныя ўзброеныя фармаванні».

Разам з тым Вальфовіч запэўніў, што сілавы бок сітуацыю кантралюе, таму «панікаваць не трэба».

Comments are closed.