Loading

14 верасня Валерый Цапкала падаў пазоў у Еўрапейскі суд у Люксембургу супраць Еўрапейскай камісіі. Прычынай, паводле палітыка, сталі дзеянні Еўракамісіі, якія дазволілі рэжыму Лукашэнкі ўмацавацца, а таксама стварылі інструменты, якія прывялі да непразрыстасці ўнутры дэмакратычных сіл.

— Чым Вы кіраваліся, калі падавалі адпаведны пазоў?

— Вядома, мы бачым тое, што адбываецца ў адносінах да Беларусі. Гэта не ўваходзіць ні ў якія рамкі. Беларусаў фактычна зрабілі адказнымі за агрэсію Расіі супраць Украіны. Сёння ўсе санкцыі, якія накладаюцца на беларускі народ, яны фактычна паўтараюць тыя самыя санкцыі, якія накладаюцца на Расію. Але калі Расія нясе калектыўную адказнасць у дачыненні да гэтай агрэсіі супраць Украіны, то, што тычыцца Беларусі, пра беларусаў гэтага сказаць нельга, бо ў 20-ым годзе беларусы выразна аддзялілі сябе ад рэжыму, далі магчымасць паказаць і сабе і ўсёй сусветнай супольнасці, Еўрапейскаму Саюзу ў тым ліку, што яны ніяк не асацыююць сябе з рэжымам. І ў той жа час мы бачым, што санкцыі, якія накладаюцца на беларусаў у выглядзе таго, што ім пазакрывалі ўсе рахункі на Захадзе, як малому, сярэдняму бізнесу, які не асацыіраваны з рэжымам Лукашэнкі, так і індывідуальныя рахункі грамадзян. Няма ніякай магчымасці пераводзіць грошы для беларусаў ні ў Еўропу, ні ў Беларусь, ні з Беларусі. Хаця, увогуле, Беларусь – еўрапейская нацыя, мы знаходзімся ў Еўропе. У той жа час мы бачылі да 2022 года, як моцна рос аб’ём гандлю паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам, Балтыйскімі краінамі найперш. На 50% у 2021 годзе, нягледзячы на фармальна накладзеныя санкцыі. І гэты рост, ён у асноўным забяспечваўся за кошт экспарту дранкі, торфу, нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і іншых рэчаў, якія, як мы разумеем, ніяк не звязаныя з малым і сярэднім бізнесам, незалежным ад Лукашэнкі… Ну і нарэшце закрыццё вось гэтых рахункаў у Еўрасаюзе для беларусаў. Яно да чаго прывяло? Да таго, што нават тыя фінансавыя аперацыі, якія могуць здзяйсняцца, яны становяцца абсалютна празрыстымі, адкрытымі для рэжыму Лукашэнкі. Калі раней я, аказваючы нейкія паслугі нейкаму кліенту на Захадзе ў Еўрапейскім саюзе, мог не паказваць сродкі беларускаму рэжыму. Я мог пракручваць гэтыя сродкі на сваіх рахунках у еўрапейскіх банках, то зараз такой магчымасці няма. Мы прапануем у пазове і дакладныя інструменты, як можна выправіць сітуацыю, як можна зрабіць так, каб на беларусаў не распаўсюджваліся санкцыі Еўрапейскага Саюза, а дзейнічалі эфектыўна супраць рэжыму і супраць прадпрыемстваў з ім звязаных. Але пра гэта мы будзем казаць крыху пазней.

— Таксама адным з абвінавачанняў значыцца выкараненне сімвалаў мірнай рэвалюцыі і дэканструяванне адзінага дэмакратычнага фронту. Патлумачце, калі ласка, што вы тут маеце на ўвазе?

— Ну, мне здаецца тут усё відавочна. Ціханоўская, якая была вывезена беларускімі спецслужбамі і перададзена літоўскім уладам, яна зʼяўляецца абсалютна не самастойным чалавекам. Відавочна, што яна не субʼектная. Зусім відавочна, што яна, знаходзячыся ў звычайных умовах, не валодаючы ніякай спецыяльнасцю, ніколі і нідзе не працавала, яна ў прынцыпе, як звычайны грамадзянін, была б змушана фактычна на жабрацкае існаванне. Таму ўсё, што ёй прапанавалі літоўскія ўлады, яна павінна прымаць. І натуральна, што пасля таго, як была паказана такая істотная «морква» у выглядзе рэзідэнцый, якія ёй знялі, у выглядзе картэжа аўтамабіляў, у выглядзе велізарных заробкаў, аховы і гэтак далей, у яе няма ніякай магчымасці дзейнічаць зыходзячы з інтарэсаў беларускага народа. Яна дзейнічае зыходзячы з інтарэсаў Літвы, яна дзейнічае зыходзячы з таго, што ёй указана. Яшчэ раз падкрэсліваю – бо ў яе няма ніякіх незалежных сродкаў існавання. Таму, натуральна, што ўсё, што было зроблена адразу ж пасля дваццатага года, калі быў развалены дэмакратычны рух, калі Ціханоўская адмовілася размаўляць з усімі, хто яе падтрымліваў у дваццатым годзе, прычым гэта тычыцца не толькі кааліцыі трох штабоў, гэта датычыцца і тых, хто яе падтрымліваў. Гэта, насамрэч, можна тлумачыць чыста чалавечымі фактарамі. Гэта значыць, калі чалавек проста адмаўляецца ад тых, хто быў побач, хто бачыў цябе як звычайнага грамадзяніна з усімі сваімі слабасцямі. Хто з табой разам еў, як яны ездзілі, там, нейкія хот-догі елі і іншае і іншае, вось, начавалі разам, разам перажывалі складанасці, іх трэба было замяніць тымі, хто не браў удзел у падзеях, хто на цябе б глядзеў бы, як на жыхара неба. Ну гэта насамрэч даволі стары прыём. Гэта выкарыстоўваецца насамрэч ва ўсіх таталітарных краінах, таталітарных рэжымах. Тым не менш, гэта можа быць адным з чыннікаў. Але самы галоўны фактар і гэты фактар мы абавязкова дакажам у судзе, што яна не зʼяўлялася самастойнай у прыняцці рашэнняў.

— Таксама ў публікацыі з вашай заявай сказана, што дзеянні Еўракамісіі былі накіраваныя на падаўленне незалежных СМІ. Патлумачце, калі ласка, гэты пункт, бо мы памятаем, што і Вы і Вашая жонка Вераніка раней выступалі з заявамі наконт СМІ, але тады яны былі ўспрынятыя як спроба кантролю над незалежнымі СМІ. А цяпер з такім абвінавачаннем выступаеце ўжо Вы.

— Разумееце, калі мы падаем пазоў супраць Еўракамісіі, мы паказваем, які існуе механізм фінансавання там, які дазволіў падпарадкаваць вялікую колькасць незалежных СМІ адной палітычнай групе і паставіў іншыя сродкі масавай інфармацыі, якія вырашылі застацца незалежнымі, у вельмі цяжкае фінансавае становішча, з той простай прычыны, што сёння беларускія СМІ існуюць ва ўмовах, калі немагчыма іх фактычна незалежнае існаванне ці яно вельмі вельмі ўскладнена. Бо яны не могуць атрымліваць сродкі. Яны не могуць атрымліваць грошы ад рэкламы. Нягледзячы на тое, што яны накіраваны на беларускі рынак і яны асвятляюць інтарэсы беларусаў, фактычна адзіны інструмент, адзіны спосаб застаўся гэта фінансаванне СМІ, ну ці адзіны эфектыўны спосаб, гэта фінансаванне СМІ з бокі Еўракамісіі, ну і, магчыма, там нейкіх амерыканскіх донараў. Таму тут мы выразна паказалі, як пабудавана гэтая схема, як пабудаваны гэты інструмент. Мы паказалі ўсе сувязі, якія існуюць паміж Офісам, кампаніяй Інфапойнт, які належыць 100% дарадцу Ціханоўскай і ў якой раптам аказваюцца каласальныя сродкі на рахунках. Чалавек не знайшоў час нават растлумачыць крыніцы іх паходжання. Як звязана гэта ўсё асабістымі сувязямі з тымі сродкамі масавай інфармацыі, якія апынуліся ў падпарадкаваным становішчы. Тое, што сказала Вераніка, яна, у прынцыпе, агучыла нямецкі досвед. Гэта стварэнне грамадскай рады, задачай якой якраз і зʼяўляецца захаванне незалежнасці СМІ. Яны не вядуць працу наконт рэдакцыйнай палітыкі. А яны, якраз, глядзяць, каб усе сродкі масавай інфармацыі ці большасць з іх не траплялі ў залежнасць ад нейкай там адной крыніцы фінансавання ці адной палітычнай сілы, каб якая-небудзь дапусцім, адна партыя не магла ўстанавіць кантроль над сродкам масавай інфармацыі. Таму грамадская рада, яна мяркуе прысутнасць розных палітычных актораў, прадстаўнікоў грамадскасці і гэтак далей. Я не кажу, што гэта абсалютна ідэальная мадэль і, напэўна, Вераніка таксама не казала, што гэта абсалютна, ідэальная мадэль. Мусіць існуюць і іншыя спосабы, дзе вельмі вялікі рынак рэкламных паслуг. У ЗША такога рабіць няма патрэбы. Можа быць правільным было б спосабам фінансаваць. СМІ зыходзячы з, дапусцім, нейкіх дакладных метрык. Але тут ёсць таксама небяспека, што нейкае СМІ, якое стала суперпапулярным, можа атрымліваць тады ўсе рэсурсы. Таму тут робіцца нейкі баланс таксама дзеля таго, каб даць магчымасць існавання і невялікім сродкам масавай інфармацыі… Таму розныя тут ёсць падыходы і гэта падыходы дэмакратычныя. Мы паказалі выразна ў тварах. Гэта даволі вялікі дакумент, які мы прадставілі. Мы вельмі доўга рыхтавалі. Нейкія асобныя вытрымкі мы абавязкова будзем публікаваць, мы абавязкова будзем паказваць усе гэтыя ўнутраныя сувязі, усе гэтыя карупцыйныя схемы, якія былі выбудаваныя для таго, каб СМІ сталі рупарам вось гэтай невялікай палітычнай групы, якая, акрамя аднаго чалавека, не прымала ўдзелу ў падзеях у Беларусі. У адрозненне ад сотняў тысяч нашых грамадзян, ніколі нічым не рызыкавала, а стала фінансавым бенефіцыярам пакутаў беларусаў, якія патрапілі пад гэтыя санкцыі, пра што мы з вамі размаўлялі, у самым пачатку.

Comments are closed.