Loading

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўнік па транзіце ўлады ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка наведвае Беласток.  Адбылася сустрэча з маршалкам ваяводства Артурам Касіцкім. У цэнтры ўвагі — больш шчыльныя кантакты з дыяспарай і  дапамога беларускім прадпрымальнікам-рэлакантам.   

Як адразу адзначыў маршалак Артур Касіцкі, цяперашняя сустрэча з Паўлам Латушкам стала працягам  дамоўленасцей,  дасягнутых на сустрэчы ў ліпені мінулага года, калі  Святлана Ціханоўская прыязджала ў Беласток на адкрыццё Сквера Вольнай Беларусі. 

Размаўлялі мы перш за ўсё аб сродках еўрапейскіх фондаў, якія мы хочам, каб былі прызначаны для беларускай меншасці.  Размаўлялі таксама аб звычайных праблемах беларускай дыяспары, беларускай меншасці тут у нашым рэгіёне, якія мы, як Маршалкоўская ўправа, маглі б дапамагчы вырашыць. Закончылі мы дэкларацый спаткання з беларускай меншасцю, каб была магчымасць асабіста пачуць, якія яшчэ маем пытанні, у якіх мы маглі б дапамагчы гэтым людзям”.

Самае галоўнае, што было зроблена за мінулыя паўгода – гэта прыняцця рашэння  аб стварэнні і выдзяленні з бюджэту 3 млн  злотых на функцыянаванне на Падляшшы Цэнтра беларускай культуры. Але гэта не адзіная падтрымка, на якую як беларусы могуць разлічваць ў, бадай, самым беларускім рэгіёне Польшчы.  

Шмат дзеянняў у сферы культуры, адукацыі альбо прамоцыі нашага ваяводства рэалізаваны альбо сумесна з прадстаўнікамі меншасці, альбо  з рознымі няўрадавымі арганізацыямі, але таксама шмат сродкаў выдаткавана на такія дзеянні. Лічбы сапраўды непараўнальныя з тымі, якія былі чатыры-пяць гадоў таму. На што яны могуць разлічваць? На ўсё, чаго патрабуюць. Прыклад — Цэнтр беларускай культуры – інстытуцыя, якой супольнасць дамагалася 30 гадоў. У маёй ацэнцы яго ўдалося зрабіць і інстытуалізаваць практычна цягам шасці месяцаў. Канешне, пачалося ад спаткання з прэзідэнтам Дудай, з меншасцю ў Бельску-Падляшскім, калі гэтая тэма ўпершыню была ўзнятая. Пазней мы размаўлялі на нашым узроўні з раднымі, і ўвесь час думаем, як пашырыць працу Цэнтра. З’яўляюцца новыя ідэі, напрыклад, сёння прагучала ідэя  заснаваць стыпендыі для таленавітых людзей мастацтва, такія штогадовыя стыпендыі падтрымкі. Шмат людзей з беларускай дыяспары атрымліваюць іх у Польшчы, але, аказалася, што ў нашым Падляшскім ваяводстве, у горадзе Беластоку такога няма”.

Як распавёў журналістам Павел Латушка, па апошніх статыстычных даных, у Польшы жыве ўжо каля 250 тысяч беларусаў, з іх 110 тыс. працуюць на падставе разнастайных працоўных дамоў, тут жа знаходзіцца 26 тыс. дзяцей, якія разам з бацькамі пераехалі з Беларусі. Найбольшая колькасць беларусаў пражывае ў Мазавецкім ваяводстве, на другім месцы–   Падляшскае. 

Сярод тых пытаннях, якія мы будзем абмяркоўваць, гэта легалізацыя беларусаў. Хоць Польшча стараецца рабіць максімальна ўсё дзеля таго, каб беларусы адчувалі сябе тут  добра. І я думаю, трэба аддаць належнае:  Польшча з’яўляецца лідэрам сярод краін Еўрапейскага саюза па стварэнні ўмоў для  жыцця беларусаў.

Размаўлялі пра пытанні гаспадарчага характару, бо 6 988 прадпрыемстваў створана ў Польшчы з удзелам беларускіх кампаній альбо грамадзян Беларусі. Гэта азначае, што ў іх ёсць беларускі капітал. Сярод іх 731 кампанія дзейнічае на тэрыторыі Падляшскага ваяводства. Таму мы прапанавалі арганізаваць канферэнцыю з удзелам ваяводстваў прыгранічных дзеля таго, каб абмеркаваць усе праблемы, звязаныя з легалізацыяй дзейнасці беларускіх прадпрымальнікаў, з легалізацыяй перанясення капіталу, з банкаўскай падтрымкай, іншымі пытаннямі. І я атрымаў таксама пазітыўную рэакцыю з боку маршалка, што такое мерапрыемства будзе арганізавана”.

Паводле сп. Латушкі, падобныя беластоцкай сустрэчы з ўладамі ваяводстваў прадстаўнікі АПК пачалі ў мінулым годзе і ўжо былі ў Любліне, Уроцлаве, Гожуве-Велькапольскім. Гэта дазваляе пашыраць веды палякаў пра тое, што сёння адбываецца ў Беларусі, а таксама перадаць мясцовым ўладам тыя пытанні і праблемы, якія стаяць перад беларусамі ў Польшчы. На сустрэчы ў Беластоку прысутнічалі таксама прадстаўнікі беларускай меншасці і дыяспары.

Рэпартаж з сустрэчы можна паслухаць у плэеры ніжэй

Comments are closed.