Loading

Іранскі парламент большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю, якая заклікае да суровага пакарання для ўсіх удзельнікаў пратэстаў, якія працягваюцца ў краіне.

Парламент Ірана патрабуе прыраўняць пратэстоўцаў да тэрарыстаў «ІДІЛ» і падаць ім «добры ўрок». Пра гэта паведаміла іранскае Presstv.ir у нядзелю, 6 лістапада.

«Мы, прадстаўнікі гэтай нацыі, просім усіх дзяржаўных службоўцаў, уключаючы судовую ўладу, ставіцца да тых, хто вёў вайну [супраць ісламскага істэблішменту] і нападаў на жыццё і маёмасць людзей, як ІДІЛ [тэрарысты], такім чынам, каб гэта паслужыла добрым урокам у найкароткія тэрміны».

Паводле інфармацыі няўрадавай арганізацыі «Праваабаронцы ў Іране», на дадзены момант у краіне арыштавана ўжо больш за 14 тысяч пратэстуючых. У адпаведнасці з вынесенымі прысудамі і іранскім заканадаўствам, многім з іх можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Крыніца: facebook.com/Hrana.EN

Пратэсты ахапілі Іран 16 верасня 2022 года, пасля таго як стала вядома, што ў зняволенні ў іранскай паліцыі загінула 22-х гадовая Махса Аміні. Іранскія пратэстоўцы абвінавачваюць паліцыю і ўлады краіны ў забойстве актывісткі. Пратэсты працягваюцца дагэтуль.

Comments are closed.