114 total views
У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны паведамілі аб правядзенні актыўных дзеянняў па ўзмацненні падраздзяленняў сістэмы МУС на мяжы з Беларуссю.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Ігар Бандарэнка праінспектаваў участак мяжы з Беларуссю. Падчас візіту была праверана гатоўнасць падраздзяленняў сістэмы МУС да аказання адпору патэнцыйна магчымай агрэсіі з тэрыторыі РБ.
Зараз Дзяржаўная пагранічная служба праводзіць актыўныя дзеянні па ўзвядзенні фартыфікацыйных збудаванняў, структурныя падраздзяленні “ўзмацняюцца агнявой кампанентай, што значна ўмацоўвае ўкраінскія лініі абароны”.
10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся разгарнуць сумесную групоўку войскаў. Пры гэтым Лукашэнка, сярод іншага, у чарговы раз заявіў, што Украіна нібыта рыхтавала ўдар па Беларусі.
Comments are closed.