Loading

Удары Расіі па энергетычных аб’ектах Украіны і знішчэнне генерыруючых магутнасцей выклікалі неабходнасць у правядзенні комплекснага аднаўлення ўсёй энергасістэмы. Як паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта   Кірыл Цімашэнка, 20 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах Украіны  ўводзіцца рэжым абмежавання паставак электраэнергіі.

Спажыўцоў просяць звесці да мінімуму нагрузку на электрасетку і скараціць энергаспажыванне з 7 гадзін раніцы да 11 гадзін вечара. Правядзенне рамонтных работ   дасць магчымасць пазбегнуць больш сур’ёзных і непрыемных наступстваў у выглядзе часовых адключэнняў электрычнасці.

Як адзначылі ва « Укрэнерга»,  «прычына  абмежаванняў – дэфіцыт магутнасці ў сістэме. Не выключаем, што з надыходам холадаў мы будзем звяртацца па вашу дапамогу часцей », – дадае аператар. 

Рэжым эканоміі  прадугледжвае абмежаванне вулічнага асвятлення і падсветкі, які ўводзіцца ва ўсіх гарадах Украіны. Бізнес просяць абмежаваць знешняе асвятленне офісаў, рэстаранаў, гандлёвых цэнтраў. У Кіеве для эканоміі электраэнергіі замест тралейбусаў на маршруты выйдуць аўтобусы.

 

Comments are closed.