Loading

З расійскага палону вярнуліся 215 украінскіх ваенных, з іх 108 – байцы палка «Азоў». Вызвалены камандзіры «Азова» Дзяніс Пракапенка («Рэдзіс») і Святаслаў Паламар («Каліна»), а таксама камандзір марпехаў Сяргей Валынскі («Валына»).

Агенцтва УНІАН са спасылкай на Службу бяспекі Украіны паведаміла, што ў рамках абмену ваеннапалоннымі Расіі перадалі затрыманага ва Украіне алігарха Віктара Медведчука, якога СМІ называюць «кумам Пуціна». Па інфармацыі Офіса прэзідэнта Украіны, Медзведчука абмянялі на 200 украінскіх ваенных, а пяць камандзіраў «Азоўсталі« – на 55 расійскіх палонных.

У вячэрнім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што першапачаткова расійскі бок прапаноўваў абмяняць Медзведчука на 50 украінскіх ваенных. Аднак падчас перамоў гэтая колькасць вырасла. Камандзіры палка «Азоў» будуць знаходзіцца ў Турцыі да канца вайны пад пратэкцыяй прэзідэнта Эрдагана.

Comments are closed.