20 кастрычніка ва Узброеных Сілах Беларусі пачалася адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і воінскія часці, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У першы дзень у войска накіравана каля тысячы прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72-ага аб’яднанага навучальнага цэнтра і Мінскай ваеннай камендатуры. Усяго на ўкамплектаванне арміі ў кастрычніку-лістападзе плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек. Для праходжання службы ў рэзерве — каля двухсот чалавек. У прызыўныя камісіі восенню плануюць выклікаць каля 60 тысяч маладых людзей.
У Мінабароны запэўнілі, што прызыўныя мерапрыемствы ідуць у звычайным парадку, у адпаведнасці з заканадаўствам.
Comments are closed.