У расійскім Іркуцку на двухпавярховы дом упаў ваенны самалёт, паведаміў губернатар рэгіёну Ігар Кабзеў у сваім тэлеграм-канале. СУ-30 праводзіў выпрабавальны палёт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі два пілоты самалёта, сярод цывільных жыхароў ахвяр няма. Дом быў прыватны, у ім жыло дзве сям’і. Пасля крушэння самалёта 150 дамоў засталіся без электразабеспячэння.
Comments are closed.