Loading

Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці прыняла ўдзел у адкрыцці Кантактнай групы па рабоце Рады  Еўропы з Беларуссю.

У сваёй прамове Ціханоўская адзначыла, што  гэта сапраўды ўнікальная сітуацыя. „Ніколі ў гісторыі Рады Еўропы дзяржава не была прадстаўленая нефармальным урадам. Але ў нашым выпадку гэта справядліва. Злачынцы не павінны мець права голасу, які вырашае будучыню Беларусі”, –падкрэсліла Ціханоўская.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прыярытэты, сярод якіх правы чалавека, палітвязні, інстытуты дэмакратыі і верхавенства  права.

У Кантактную групу з боку Рады Еўропы ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх ключавых палітычных арганізацый, у тым ліку ПАРЭ і Офіс камісара па правах чалавека. З боку Беларусі ў  групе–10 чалавек, якія прадстаўляюць беларускія дэмакратычныя сілы, у тым ліку Каардынацыйную раду.

Нагадаем, што супрацу з афіцыйнымі беларускімі ўладамі Рада Еўропы прыпыніла ў сакавіку 2022 года ў сувязі з удзелам Беларусі ў ваеннай  агрэсіі супраць Украіны. У той жа час камітэт вырашыў падтрымліваць і ўмацоўваць адносіны з беларускай грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Comments are closed.