Loading

У Міністэрства замежных спраў Малдовы выклікалі амбасадара Беларусі праз заявы Лукашэнкі. Прадстаўнік знешнепалітычнага міністэрства Даніэль Водэ адзначыў, што паслу будзе прадстаўлена прынцыповая пазіцыя, што «грамадзяне Рэспублікі Малдова рашуча асуджаюць вайну Расіі супраць Украіны».

Міністэрства выказала шкадаванне «з нагоды ролі Беларусі ў садзейнічанні расійскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны і з нагоды неаднаразовага пашырэння ў публічнай прасторы паведамленняў, накіраваных на стварэнне дэзінфармацыі і фэйкаў». Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што адзіным бенефіцыярам ваеннага канфлікту на тэрыторыі Украіны з’яўляюцца ЗША, «Сёння Украіна, заўтра будзе Малдова ці краіны Балтыі, Польшча ці Румынія». Раней пасля гэтай заявы беларускага амбасадара выклікалі на дыван у МЗС Румыніі.

Comments are closed.