Loading

Разам з кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна» на лаве падсудных яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч. Іх абвінавачваюць у „кантрабандзе”,  „фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак” . Размова ідзе, сярод іншага, пра аплату штрафаў і адвакатаў за ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года. Праваабаронцы знаходзяцца пад вартай з ліпеня 2021 года, усе трое прызнаныя палітвязнямі. Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

У справе 283 тома матэрыялаў па 300 старонак кожны і гэта рэкорд па палітычнай справе. Алесь Бяляцкі заявіў, што не паспеў азнаёміцца з усімі дакументамі. Па справе праходзяць каля 100 сведак, было праведзена 120 ператрусаў па ўсёй краіне.

Прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу на судовы працэс па «справе Вясны» не пусцілі.

За ходам працэсу можна сачыць у тэлеграм-канале праваабарончага цэнтра „Вясна”.

Comments are closed.