Loading

Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны паведаміла, што ягоныя супрацоўнікі выкрылі на Адэскай мытні 36 рэфрыжаратараў, у якіх захоўвалася 720 тон замарожанага мяса вытворчасці Беларусі.

Прадукцыя мела працяглы тэрмін захоўвання. Следчыя высветлілі, што яна была завезеная на тэрыторыю Украіны ў рэжыме транзіту яшчэ да 24 лютага, калі пачалася паўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны, у тым ліку з наступам і абстрэламі з тэрыторыі Беларусі, і планавалася да перапраўкі далей за межы Украіны. Увесь гэты час мяса захоўвалася на прыватным тэрмінале. Арыентаваны кошт мяса складае каля $ 3 600 млн.

ДБР Украіны абвінаваціла мытнікаў у тым, што яны нічога не зрабілі, каб своечасова перадаць тавар краіны-суагрэсара ўпаўнаважаным органам Украіны. Зараз мяса вынятае і пасля завершання экспертызаў на якасць, будзе накіравана на патрэбы Узброеных Сілаў Украіны, паведамілі ў ДБР. Дзеянням пасадоўцаў Адэскай мытні абяцаюць даць адпаведную прававую ацэнку.

Comments are closed.