Сустрэча адбылася 4 кастрычніка падчас афіцыйнага візіту Ціханоўскай у Польшчу. Як расказалі ў прэс-службе Ціханоўскай, Прэзідэнт Дуда выказаў падтрымку Святлане і ўсяму дэмакратычнаму руху. У сваю чаргу лідарка дэмакратычнай Беларусі падзякавала Прэзідэнту і ўсяму польскаму ўраду за апошнія змены ў заканадаўстве, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў для легалізацыі беларусаў у Польшчы.
На сустрэчы абмеркавалі:
– сітуацыю з палітычнымі вязнямі: тэрміны павялічваюцца, умовы ў турмах пагаршаюцца. Ціханоўская падкрэсліла, што сітуацыя крытычная і патрабуе міжнароднага рэагавання.
– вынікі Генасамблеі ААН, а таксама наступныя дзеянні на міжнароднай арэне, у прыватнасці ў рамках АБСЕ. Польшча старшынствуе ў арганізацыі да канца года.
– магчымы ўдзел беларускіх вайскоўцаў у вайне супраць Украіны. Ціханоўская заявіла, што гэта недапушчальна.
– магчымыя мерапрыемствы і сустрэчы ў фармаце Люблінскага чатырохкутніка – Польшча, Літва, Украіна і Беларусь.
Comments are closed.