Loading

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі працягвае міжнародныя сустрэчы ў рамках 77 сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, дзе яна зараз знаходзіцца.

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з намесніцай дзяржсакратара ЗША ў пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узрай Зэяй.

Як паведамляе сайт офісу Ціханоўскай, ладарка дэмсіл распавяла намесніцы дзяржсакратара пра жорсткія прысуды праваабаронцы Марфе Рабковай і журналісту Дзянісу Івашыну, а таксама пра цяжкую сітуацыю ў беларускіх турмах і экалацыю рэпрэсіяў. Як аказалася, спадарыня намесніца дзяржсакратара даволі добра абазнаная ў сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі.

Ціханоўская заявіла, што ўсе зняволеныя з палітычных матываў мусяць выйсці на волю без умоваў, гандлю і хлусні рэжыма пра амністыю. Святлана Ціханоўская і Узра Зэя абмеркавалі крокі, якія трэба зрабіць для прыцягнення Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць Беларусі. Ціханоўская яшчэ раз нагадала пра важнасць санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі і ягоных памагатых.

https://tsikhanouskaya.org/be/events/news/bf3fb012dded320.html

Фота: tsikhanouskaya.org

 

Comments are closed.