Loading

Прэзентацыя кнігі Руслана Шошына «Ледаколка» адбылася ў варшаўскім музеі Polin. Гэтая кніга пра беларускія пратэсты і ролю ў іх Святланы Ціханоўскай. Па словах аўтара, гэта не біяграфія Ціханоўскай, а такі нейтральны погляд на яе фігуру ў падзеях 2020 года.

Дарэчы, гэта была ўжо не першая прэзентацыя кнігі «Ледаколка». Гэтую прэзентацыю ад усіх астатніх адрознівала тое, што на ёй, на гэты раз, прысутнічала сама Святлана Ціханоўская. Выступаючы перад прысутнымі яна паведаміла, што ёй вельмі падабаецца назва кнігі, але адзначыла, што як і ледакол не плыве сам па сабе, так і ў справе барацьбы самае галоўнае – гэта сумесная праца ўсіх.

«Ні адзін карабель, ні адзін ледакол не пойдзе ўперад, калі кожны не робіць на гэтым ледаколе сваю справу. Не можа быць толькі капітана ў карабля. Калі кожны робіць нашу агульную справу, толькі тады гэты ледакол можа ісці наперад».

Аўтар кнігі, Руслан Шошын, напісаў кнігу на польскай мове не проста так. Гэта спроба пазнаёміць польскага чытача з драматычнымі падзеямі ў суседняй краіне ў 2020 годзе, а таксама, з самой Святланай Ціханоўскай.

Аўтар адзначае, што выдаў гэтую кнігу менавіта зараз, як і хацеў, пакуль успаміны аб падзеях у Беларусі яшчэ жывыя праўдзівыя. У кнізе змешчаныя каментары рэальных удзельнікаў пратэстаў 2020 года.

Поўны рэпартаж слухайце ў плэеры ніжэй.

Падпісвайцеся на наш тэлеграм t.me/radiounetfm

Comments are closed.